Падчас пасяджэння Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына паскардзілася на паводзіны адной з прэтэндэнтак на пасаду прэзідэнта. Маўляў, тая хварэе на каранавірус і спрабавала заразіць работнікаў ЦВК.

«У складзе групы (прыхільнікаў Статкевіча — «НН») быў чалавек, у якога станоўчы тэст на каранавірус. І ёй пра гэта вядома! Яна некалькі разоў прыязджала сюды. Больш за тое, яна патрабавала асаблівыя ўмовы, каб у яе дакументы прымалі ў кабінеце. Напэўна, хацелася плюнуць у маю прыёмную, каб ужо заразіць назаўжды. Калі яе ўсё ж такі змаглі ізаляваць і пасадзіць на каранцін, вы ведаеце, каго яна назвала кантактам першага ўзроўню? Чалавека, які прымаў у яе дакументы, нашага галоўнага юрыста Галіну Васільеўну (Галіна Мкртчан — «НН»). Для таго каб проста вывесці з працаздольнага стану ўвесь апарат. Вось метады працы гэтай групы!» — абурылася Ярмошына.

Найхутчэй, гаворка вядзецца пра прэтэндэнтку Алену Давыдаву. Гэта прыхільніца Міколы Статкевіча — прадстаўніца руху «жывых людзей». Яна і яе паплечнікі лічаць сябе грамадзянамі БССР і даводзяць, што Савецкі Саюз не распаўся.

Алена Давыдава, фота «Белсата»

Алена Давыдава, фота «Белсата»

Пры рэгістрацыі дакументаў у ЦВК Давыдава пазначыла сябе як эпідэміёлага Гомельскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, а таксама фельчара гомельскай хуткай дапамогі.

Гісторыя з «хваробай» дзіўная. Начальства патлумачыла Давыдавай, што яна павінна самаізалявацца як кантакт першага ўзроўню. Маўляў, брыгада, у якую яна ўваходзіла, кантактавала з хворым на каранавірус. Сама Давыдава мяркуе, што на яе аказваецца палітычны ціск. Ад каментароў «Нашай Ніве» Давыдава адмовілася.

Чытайце таксама: «Жывыя чалавекі», яны ж адэпты БССР, ідуць на парламенцкія выбары па Гомелі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?