У забалочаным рэчышчы Лошыцы ў раёне вул. Сямашкі заўважаныя чаплі, пішуць Мінск-навіны. 

Ля чарота хадзіла толькі адна чапля. Другая паляцела выседжваць птушанят. Чаплі робяць гэта па чарзе, а гнёзды робяць на дрэвах далей ад людзей.

Сілкуюцца яны толькі жывой ежай — рыбай, дробнымі земнаводнымі, лёгка могуць схапіць маленькае качаня або іншае вадаплаўнае птушаня. Але заўсёды асцярожныя самі. Суседства лебедзяў і іншых каляводных птушак пераносяць спакойна. Людзей баяцца, але не настолькі, каб не прылятаць на Лошыцу, што знаходзіцца ў гарадской мяжы, па ежу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0