Сёння ЦВК разгледзіць 18 ізаявак на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні ў прэзідэнты. У пятніцу і ў аўторак былі адсеяныя ўсе кандыдаты з групы Статкевіча (каля 30 чалавек). Пачатак пасяджэння аб 11-й.

Анлайн будзе даступны па гэтай спасылцы.

Зарэгістравалі групы Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы, Сяргея Чэрачня, Вольгу Кавалькову, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзмітрыева, Святлану Ціханоўскую, Алеся Таболіча, Юрыя Губарэвіча, Мікалая Казлова.

Не зарэгістравалі Андрэя Іванова і Міхася Валынца.

***

Пакуль зарэгістраваныя пяць ініцыятыўных груп: Аляксандра Лукашэнкі (яго прадстаўляць не трэба), лідара ЛДПБ Алега Гайдукевіча, фермера Юрыя Ганцэвіча, актывіста АГП Уладзіміра Няпомняшчых, бізнэсоўкі Наталлі Кісель.

Сёння будуць разглежджаныя заяўкі Віктара Бабарыкі, Андрэя Дзмітрыева, Ганны Канапацкай, Валерыя Цапкалы, Сяргея Чэрачаня, музыканта Аляксандра Таболіча, Святланы Ціханоўскай (жонкі блогера Сяргея Ціханоўскага), удзельнікаў экс-праймерыз Вольгі Кавальковай, Юрыя Губарэвіча, Мікалая Казлова, а таксама шэрагу іншых прэтэндэнтаў.

Заўтра стартуе збор подпісаў, каб ісці далей трэба сабраць 100 тысяч подпісаў. На мінулых выбарах подпісы збіралі восем чалавек, а да фінала дабраліся чатыры.

Выбары — 9 жніўня. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0