Да праваахоўнікаў паступіла заява ад пажылой мінчанкі, якая паведаміла, што ў яе знік кашалёк з грашыма і банкаўскай карткай, паведамляе гарадская міліцыя.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па падазрэнні ў здзяйсненні крадзяжу была затрыманая 45-гадовая жыхарка Мінскай вобласці.

Аператыўнікамі было ўстаноўлена, што ў дзень знікнення маёмасці пенсіянеркі 45-гадовая падазраваная прыязджала ў сталіцу па асабістыя патрэбы. Жанчына сустрэла бабулю на вуліцы і прапанавала ёй данесці сумкі да кватэры.

У момант пад’ёму па лесвіцы бабуля адстала ад сваёй памочніцы. Тады падазраваная, скарыстаўшыся сітуацыяй, зазірнула ў сумку пажылой мінчанкі, адкуль выцягнула кашалёк. У наступным жанчына накіравалася да найбліжэйшага банкамата, дзе зняла з карткі 700 рублёў. Потым яна іх вытраціла на пагашэнне крэдыту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0