На прэс-канферэнцыі ў Мінску патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка заявіў, што ніхто з прадстаўнікоў улады пасля заявы 12 мая, што ён будзе ўдзельнічаць у выбарах, да яго не звяртаўся.

«Ведаеце, я ў панядзелак і аўторак шмат чытаў і радаваўся: маўляў, я і там «хадзіў», і туды. Але не, пасля таго як я зрабіў заяву, я здзівіўся, што мой тэлефон практычна не званіў. Так што не, са мной ніякіх кантактаў прадстаўнікоў улады не было, за выключэннем [візітаў] у ЦВК», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0