Урад Украіны дазволіў аднавіць працу 66 пунктаў пропуску на мяжы з Еўрасаюзам і Малдовай. Рашэнне аб адкрыцці пунктаў было прынята на пасяджэнні кабінета міністраў ў сераду.

«Рэалізацыя праекта адновіць паўнавартасны рух на мяжы з Польшчай, Венгрыяй, Славацкай Рэспублікай, Румыніяй і Малдовай», — заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

Пункты пропуску на мяжы з Расіяй і Беларуссю застаюцца закрытыя праз эпідэмічную сітуацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0