Дактары хуткай дапамогі з Бабруйска, якія звярнуліся да Лукашэнкі наконт даплат, сёння абурыліся здымкамі сюжэта для БТ. Інтэрв'ю тэлеканалу давалі некалькі чалавек, якія атрымалі надбаўкі, а меркаванне астатніх не спыталі. Дзясяткі медыкаў выйшлі да здымачнай групы і начальства. Атрымаўся стыхійны мітынг, паведамляе Onliner.by.

Медыкі вырашылі выйсці да журналістаў канала і сказаць сваё меркаванне. Дзяржаўныя журналісты адразу апусцілі камеры і перасталі здымаць.

Нагадаем, 200 медыкаў трох падстанцый бабруйскай хуткай напісалі скаргу ў Адміністрацыю прэзідэнта на няправільнае, з іх пункту гледжання, налічэнне надбавак ва ўмовах небяспекі заражэння каранавірусам.

Пасля звароту ў Адміністрацыю прэзідэнта ў Бабруйск з праверкай прыехала спецыяльная камісія. Вынікі яе працы пакуль што не вядомыя. Акрамя таго, на сустрэчу з медыкамі адправілася здымачная група БТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0