Еўрасаюз выдзеліў Украіне 1,2 мільярда еўра фінансавай дапамогі ў выглядзе льготных пазык з-за пандэміі каранавіруса.
Гаворка ідзе аб рэалізацыі праграмы дапамогі Team Europe, накіраванай на падтрымку дзесяці краін-партнёраў у барацьбе з каранавірусам і яго наступствамі. Усяго на гэтыя мэты выдзелілі тры мільярды еўра ў выглядзе пазык на вельмі добрых умовах для пакрыцця тэрміновых патрэб.
Вось поўны спіс атрымальнікаў:
- Албанія: 180 мільёнаў еўра,
- Боснія і Герцагавіна: 250 мільёнаў еўра,
- Грузія: 150 мільёнаў еўра,
- Іарданія: 200 мільёнаў еўра,
- Косава: 100 мільёнаў еўра,
- Малдова: 100 мільёнаў еўра,
- Чарнагорыя: 60 мільёнаў еўра,
- Паўночная Македонія: 160 мільёнаў еўра,
- Туніс: 600 мільёнаў еўра,
- Украіна: 1200 мільёнаў еўра.