Каляскі для пакупак, як і кошыкі, рэгулярна праходзяць абавязковую дэзынфекцыю ў гандлёвых аб'ектах сеткі «Еўраопт». Новыя тэхналогіі зрабілі працэс дэзінфекцыі калясак нашмат прасцейшым.

Спецыялісты крам пры вяртанні калясак на месца ў гандлёвую залу проста праганяюць іх праз спецыяльную арку, усталяваную ля ўваходу ў гандлёвы аб'ект. Пры гэтым датчык руху аўтаматычна запускае працэс дэзынфекцыі. Аэразольны спосаб дэзынфекцыі, які выкарыстоўваецца ў бар'ерах «Вірстан», выдатна зарэкамендаваў сябе дзякуючы высокай эфектыўнасці і хуткасці апрацоўкі.

У далейшым бар'еры для дэзынфекцыі калясак могуць быць усталяваны і ў іншых буйных гандлёвых аб'ектах сеткі «Еўраопт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0