Фота Волі Афіцэравай
Пра выпадак піша гарадская міліцыя. З заявай у міліцыю звярнулася загадчыца адной з аптэк: яна паведаміла, што ноччу з касы знiкла ўся выручка (1481 рубель).
Міліцыя хутка знайшла зламысніка: гэта быў 40-гадовы муж загадчыцы аптэкі.
Мужчына неаднаразова прыходзіў на работу да жонкі, каб паглядзець, як працуе касавы апарат. Пасля таго як жанчына вярнулася дадому, ён дастаў з сумачкі ключы і адразу вярнуўся ў аптэку, дзе і скраў грошы.
Аператыўнікам удалося выкрыць яго па камерах відэаназірання, устаноўленых у аптэцы.
Раней мінчук у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі не трапляў. Грошы ён патраціў на ўласныя патрэбы.
0
0
0
0
0
0