Маладзёжная палата пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў — моладзевы парламент, чые рашэнні маюць рэкамендацыйны характар. На старонцы гэтага органа з'явіліся вынікі «апытання» на тэму маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў.

Паведамляецца, што палата нібыта «правяла зрэз сярод актыўнай моладзі горада Мінска» і запыталася: «За каго сярод магчымых кандыдатаў у прэзідэнты вы б прагаласавалі?»

Колькі чалавек узялі ўдзел у гэтым «апытанні», які склад удзельнікаў, якая метадалогія — ніякай інфармацыі аб гэтым моладзевая палата не размясціла. Такое «апытанне» нельга лічыць сур'ёзным сацыялагічным даследаваннем.

Палата запэўнівае, што лідарам «апытання» стаў Лукашэнка (61%). Другую пазіцыю намалявалі кандыдату «Супраць усіх» (20%), трэцяе месца далі Гайдукевічу — 7%.

Валерый Цапкала нібыта атрымаў 6%, а Віктар Бабарыка ўсяго 4%.

Такія вынікі выглядаюць непраўдападобнымі на фоне апытанняў, праведзеных на найбуйнейшых беларускіх СМІ і тэлеграм-каналах. Вынікі апытанняў найбуйнейшых беларускіх СМІ даюць першае месца Віктару Бабарыку, а Аляксандр Лукашэнка значна яму прайграе.

Чытайце таксама: Бабарыка, Ціханоўскі, Лукашэнка — апытанкі ў інтэрнэце паказваюць нечаканыя вынікі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?