Першай сфатаграфавала зайца карэспандэнтка агенцтва «Мінск-Навіны» Тамара Хаміцэвіч. Яна рабіла рэпартаж пра тое, як у Мінску святкуюць 1 мая. Жывёлка трапіла ў аб’ектыў выпадкова, тлумачыць «Зялёны партал». 

Фота Тамары Хаміцэвіч, «Мінск-Навіны»

Фота Тамары Хаміцэвіч, «Мінск-Навіны»

Фота Тамары Хаміцэвіч, «Мінск-Навіны»

Фота Тамары Хаміцэвіч, «Мінск-Навіны»

Фота Тамары Хаміцэвіч, «Мінск-Навіны»

Фота Тамары Хаміцэвіч, «Мінск-Навіны»

Ахоўнік Дома ўрада паведаміў журналістцы, што шэры жыве на газонах плошчы ўжо з канца красавіка. Фотамадэль збегла ў бок Чырвонага касцёла, а потым на вуліцу Савецкую. На наступны дзень рэдакцыя апублікавала больш фота зайца. Тамара Хаміцэвіч упэўніла, што жывёла дзікая, а здымкі праўдзівыя.

17 мая фота зайца, які скача па прыступках Дома ўрада, з’явілася ў розных суполках у сацсетках. 

Таму калі раптам сустрэнеце шэрага ў цэнтры Мінска, не здзіўляйцеся — ён тут сталы жыхар. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0