БелТА

БелТА

Ракеты, якія зараз знаходзяцца на ўзбраенні ў Беларусі, маюць далёкасць паражэння дзвесце кіламетраў. У краіне асвоена зборка кітайскіх ракет — «трохсотак», але пастаўлена задача распрацаваць уласнае ўзбраенне такога кшталту, піша Звязда.

Пакуль тэрміны па стварэнні гэтых ракет не вытрымліваюцца. Распрацоўшчыкі запэўнілі кіраўніка дзяржавы, што да верасня павінен з'явіцца першы вопытны ўзор. Для выпрабавання гэтай ракеты разглядаюцца палігоны ў Кітаі, Расіі, Казахстане, Узбекістане, Саудаўскай Аравіі.

«Не трэба перад расіянамі станавіцца на калені. Гэта сігнал: калі наш найбліжэйшы саюзнік мала таго што не згадзіўся з намі ракету гэту зрабіць — палігон не прадастаўляе, слухайце, гэта пытанне», — адзначыў кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка выказаў гатоўнасць на ўзроўні лідараў краін дамовіцца, напрыклад, з Кітайскай Народнай Рэспублікай на правядзенне выпрабаванняў.

«Нам патрэбная свая ракета. Мы не можам ствараць зброю, па якой мы будзем залежаць ад іншых краін. Калі нам Расія выкачвае непрымальныя ўмовы, уявіце сябе, як будуць весці сябе іншыя дзяржавы. Ніхто гэту зброю проста так не дасць. Гэта нам яшчэ пашанцавала дамовіцца з кітайцамі. Ім трэба пакланіцца за гэта. Але далей залежнасці гэтай быць не павінна», — абазначыў задачу Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0