У Салігорску памёр доктар цэнтральнай раённай бальніцы Уладзімір Іванавіч Пісарык. Калегі называюць яго чалавекам з вялікай літары і кіраўніком ад Бога. Паводле інфармацыі TUT.BY, тэст на каранавірус у яго быў адмоўны, хоць сімптомы захворвання былі.

— Ён ніколі не пакідаў без увагі нашы просьбы, ён стараўся дапамагаць і чужым, і сваім. Мы запомнілі яго вельмі спагадным, душэўным чалавекам. У працы ён быў спецыяліст з вялікай літары: пісьменны, талковы, выканаўчы, усё ведаў. Гэта была энцыклапедыя, на любое пытанне — правільны адказ, — кажа загадчыца кабінета ўліку і статыстыкі Салігорскай ЦРБ Аліна Пяткевіч.

Паводле яе слоў, Уладзімір Іванавіч, доўгі час працаваў намеснікам галоўнага доктара па працы з насельніцтвам, потым выйшаў на пенсію і на працягу двух апошніх гадоў працаваў загадчыкам арганізацыйна-метадычнага кабінета.

Яму было 63 гады. У аўторак, 19 мая, яго пахавалі.

— Гэта быў чалавек з вялікай літары, кіраўнік ад Бога. Мы ўсе плачам, — кажа суразмоўца.

Ці быў у медыка каранавірус, у бальніцы не кажуць, спасылаючыся на медычную таямніцу. Паводле інфармацыі TUT.BY, тэст на COVID-19 быў адмоўны, хоць сімптомы былі падобныя з сімптомамі каранавіруса. Медык ляжаў у рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?