Чэхія ўводзіць абмежаваньні для беларускіх аўтамабільных перавозчыкаў з 25 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

«Чэшскі бок з 25 мая часова прыпыняе прадастаўленне магчымасці для беларускіх перавозчыкаў выкарыстання чэшскіх двухбаковых/транзітных дазволаў для перавозак у/з трэціх краін пры іх транзіце праз краіну рэгістрацыі (гэта значыць праз тэрыторыю Беларусі). Такая інфармацыя паступіла ад Міністэрства транспарту Чэхіі», — адзначылі ў прэс-службе ведамства.

Такім чынам, беларускія перавозчыкі, якія будуць выконваць такія аперацыі ў Чэхіі, павінны мець чэшскія дазволы ў/з трэціх краін. Дадзеная мера будзе дзейнічаць да прыняцця рашэння аб зняцці абмежаванні.

Мінтранс Беларусі просіць прыняць да ўвагі гэтую інфармацыю пры планаванні перавозак у Чэхію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0