Інцыдэнт здарыўся днём 21 мая ў доме №12 па вуліцы 50 гадоў заводу Гомсельмаш.

Як стала вядома сёння «Моцным навінам», 58-гадовая жанчына выпала з акна на 9-м паверсе і разбілася насмерць. Яна працавала медсястрой у адной з медыцынскіх устаноў Гомеля.

Цікава, што суседзі расказваюць пра тое, што ў момант падзення загінулая мыла вокны. Аднак, як стала вядома ад крыніц у праваахоўных органах, смерць кваліфікаваная як суіцыд. Па факце праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0