Пра выпадак паведамляе 112.by.

У пятніцу ў 20:48 у МНС ад дзяжурнага райаддзела міліцыі паступіла паведамленне: знікла дзіця ў в. Макараўка.

Сям'я знаходзілася ў гасцях у знаёмых. Дзеці гулялі ў двары. Каля 20:00 старэйшыя дзеці прыбеглі ў дом і сказалі, што не могуць знайсці свайго таварыша. Ратавальнікі і міліцыя абвясцілі збор складу,

на месца прыбыў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў, які кіраваў пошукавымі работамі.

112.by

112.by

У 03:58 на адлегласці каля 7 кіламетраў ад дома адна з пошукавых груп, у склад якой уваходзілі работнікі рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС, работнікі РАУС і ляснік, з дапамогай цеплавізара выявілі дзіця.

Малы спаў пад дрэвам у лесе.

На аўтамабілі МНС яго даставілі да медыкаў, пасля агляду быў адпушчаны дадому: мама ад шпіталізацыі дзіцяці адмовілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0