Аварыя адбылася сёння, 23 мая, каля 10:40 каля в. Хадакова ў Мінскім раёне, паведамляе афіцыйны прадстаўнік Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.
44-гадовы кіроўца «Таёты» з прычэпам выехаў на суседнюю паласу і сутыкнуўся з «Рэно», які рухаўся ў спадарожным кірунку, за рулём быў 60-гадовы мужчына. Ад удару абедзве машыны з'ехалі ў кювет.
У выніку ДТЗ 71-гадовую пасажырку «Рэно», якая знаходзілася на заднім сядзенні аўто, выкінула з машыны. Яна памерла ў бальніцы. Кіроўца «Рэно» і яго 59-гадовая жонка дастаўлены ў бальніцу з лёгкімі цялеснымі пашкоджаннямі.
На месцы ДТЗ працавалі супрацоўнікі ДАІ, следчыя, эксперты ДКСЭ, медыкі.