«Я праціўнік паглыбленай інтэграцыі з Расіяй», — сказаў відэаблогер Сяргей Ціханоўскі, адказваючы на пытанні журналістаў падчас перадвыбарчага пікета ў Мінску.

«Я праціўнік паглыбленай інтэграцыі з Расіяй і ўдзельнічаў у мітынгу пратэсту супраць гэтага ў канцы мінулага года», — сказаў папулярны відэаблогер.

Тысячы людзей пабывалі на пікеце кандыдатаў пратэсту каля Камароўскага рынку ў Мінску 24 мая.

Чарга, каб паставіць подпіс за Святлану Ціханоўскую, расцягнулася на сотні метраў — ад уваходу ў Камароўскі рынак амаль да ўвахода ў метро «Плошча Якуба Коласа».

Святлана Ціханоўская — жонка самага папулярнага беларускага відэаблогера Сяргея Ціханоўскага. Калі яго арыштавалі на 15 сутак, каб не даць магчымасці падаць дакументы ў якасці кандыдата, сваю кандыдатуру вылучыла яна.

Выбаршчыкі былі ў масках, Сяргея Ціханоўскага людзі ў чарзе сустракалі апладысментамі і скандавалі «Стоп таракан».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?