Уваход у вестыбюль станцыі метро «Усход» зачынены, унутры працуюць ратавальнікі. Папярэдне — адбылося кароткае замыканне.
Таксама да станцыі прыбыла хуткая дапамога.
Ратавальнікі выязджалі па паведамленні пра задымленне на станцыі метро «Усход». Прычынай стала кароткае замыканне электраправодкі ў адным з памяшканняў для работнікаў метро ў тунэлі.
Вялікая колькасць тэхнікі абумоўлена складанасцю аб'екта. Тэхніка высылаецца аўтаматычна паводле нумара выкліку. Калі нічога сур'ёзнага не адбываецца, то аўтамабілі вяртаюцца ў падраздзяленні.
0
0
0
0
0
0