Здарэнне адбылося ў 23:20 22 мая ў аграгарадку Вялікае Малешава, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

17-гадовы кіроўца матацыкла адцягнуў увагу ад кіравання (як мяркуецца, на званок мабільнага тэлефона), у выніку чаго з'ехаў на правую абочыну і наехаў на стойку дарожнага знака.

У ДТЗ пацярпела 14-гадовая пасажырка, якая была без моташлема: яна дастаўлена ў рэанімацыю.

Кіроўца не меў правоў, матацыкл не зарэгістраваны, адсутнічаюць страхоўка і тэхагляд на яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0