Гродна стаў першым горадам, куды са сваёй камандай прыехаў прэтэндэнт у кандыдаты на выбарах прэзідэнта Беларусі, кіраўнік сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Сяргей Чэрачэнь. У суботу ён зладзіў пікет па зборы подпісаў, паведамляе Hrodna.life.

Чэрачэнь прапануе беларусам стварыць новую краіну для жыцця і адкрыць яе для ўсяго свету. Стварыць умовы для развіцця малога і сярэдняга бізнэсу, а таксама вярнуць беларусам падтрымку і абарону дзяржавы.

«Я шмат падарожнічаў, часта праводжу перамовы з партнёрамі і аднадумцамі і бачу, як людзі жывуць у іншых краінах. А што ў нас? Сацыяльныя гарантыі мізэрныя, фінансавая несправядлівасьць і многае іншае, што неабходна мяняць і паляпшаць. Па працы я штодня сутыкаюся з мноствам пытанняў, якія трэба вырашаць. А колькі ў нас некампетэнтных людзей на кіруючых пасадах, некаторыя з іх ствараюць бачнасць працы. А бо так быць не павінна».

Ці гатовая Беларусь да пераменаў?

Сяргей Чэрачэнь уступае ў прэзідэнцкую кампанію з дэвізам: «Эвалюцыя улады — наш шлях развіцця дзяржавы». Толькі моцная эканоміка краіны з’яўляецца асновай сацыяльных гарантый і магчымасцяў.

«Беларусь гатовая да пераменаў, але нашы людзі цяпер у пэўнай апатыі. Беларусам трэба паказаць, што сёння ёсць калектывы і каманды, якія могуць узяць на сябе адказнасць за будучыя перамены. А яны хутка наступяць, я ў гэтым упэўнены. Мы жывём не ў ізаляцыі, і людзі бачаць, як можна жыць насамрэч. Рана ці позна перамены наступяць, але каб яны былі не хаатычныя, а строга структураваныя, павінны быць людзі, якія павінны ўзяць на сябе адказнасць».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна