Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў яго падтрымку ўжо сабрана 200 тысяч подпісаў.

«Наколькі я ведаю, 15 груп збіраюць подпісы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергеенкам і старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. —

На сёння, мяне інфармуюць, у прынцыпе мы подпісаў сабралі дастатковую колькасць — пад 200 тысяч. Але спыняцца не трэба».

«Мы здаём экзамен. Экзамен народу. І не толькі я. Але ўсе мы, уся дзяржаўная сістэма ўлады. І мы павінны паказаць сваю здольнасць кіраваць дзяржавай. Людзі павінны зрабіць адпаведныя высновы», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ставіць подпіс ці не — гэта права кожнага чалавека. І ў гэтым плане недапушчальны які-небудзь ціск на людзей

«Галоўны мой іспыт — гэта кіраваць краінай, і каб людзі бачылі, што ёсць прэзідэнт у краіне. Нельга нам адцягвацца на мітынгі і рознага роду заявы — гвалт нейкі. У нас няма часу на гэта».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна