Свой відэазварот Павел Белавус, дырэктар кампаніі Symbal.by, пачаў з таго, што агучыў, колькі падаткаў сплаціла яго кампаніі ў бюджэт за 2019 год — 150 тысяч рублёў.

Удзячнасці ад дзяржавы за свой унёсак у агульны дабрабыт бізнэсмен не адчуў — атрымаў у адказ штрафы, некалькі праверак, запалохванні, забароны мерапрыемстваў. 

«Давайце не проста сядзець на кухнях і бурчаць. Прыйшоў час рабіць учынкі!» — заклікае Павел Белавус.

У відэа ён раіць, што ў сілах кожнага зрабіць, каб «словы ўсіх незадаволеных беларусаў пераўтварыліся ў моцны і смелы голас шматмільённага народа». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0