Фота Уладзя Грыдзіна

Блогер Сяргей Ціханоўскі прыехаў на пікет у Слуцку на аўтамабілі з прымацаваным на даху вялізным тапкам, піша Радыё Свабода.

Так ён распачаў свой тур па гарадах Беларусі з мэтай збору подпісаў за вылучэнне жонкі Святланы кандыдатам у прэзідэнты.

Фота Уладзя Грыдзіна

Фота Уладзя Грыдзіна

Тапак стаў своеасаблівым іранічным сімвалам перадвыбарчай кампаніі Ціханоўскага пад лозунгам «Стоп таракан, но пасаран», які, паводле самога блогера, нарадзіўся пасля размовы з жанчынай з Глыбокага, якая на сустрэчы расказала казку пра таракана. Першы перадвыбарчы пікет па зборы подпісаў у Мінску прайшоў менавіта пад гэтым лозунгам, які сотні людзей скандавалі разам з Ціханоўскім.

Новым сімвалам пратэсту ў Беларусі сталі тапкі ФОТЫ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна