Лідзія Ярмошына. Фота Дар'і Буракінай, Tut.by
«А ў вас якія планы пасля таго, як завершыцца такі вялікі этап у вашым жыцці?» — спытала журналістка Таццяна Каравянкова.
«Як і ва ўсіх — чакаць сыходу з жыцця. Падарожнічаць з кожным годам становіцца ўсё цяжэй. І ўсе мае падарожжы, хутчэй за ўсё, будуць у два месцы — Бабруйск і Калінінград», — адказала Ярмошына.
У Бабруйску і Калінінградзе жывуць яе сяброўкі. Абодва шлюбы Ярмошынай скончыліся разводамі, адзіны сын сышоў з жыцця ў 40 гадоў.
***
Лідзія Ярмошына
Нарадзілася 29 студзеня 1953 у Слуцку. Скончыла юрыдычны факультэт Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). У 1975-1987 працавала юрыскансультантам у Калінінградзе і Бабруйску. У 1987-1988 — памочнік пракурора Кастрычніцкага раёна Калінінграда. У 1988-1996 — кіраўнік юрыдычнай службы Бабруйскага гарвыканкама. У 1992-1996 — сябра ЦВК, з 1996 — старшыня ЦВК.
Ніводныя выбары, арганізаваныя ёй, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю.