Відэа выратавання качанят з'явілася сёння адразу ў некалькіх пабліках у сацсетках, піша kraj.by.

Мяркуючы па колькасці каментароў і лайкаў пад ролікам «Місія па выратаванні ў Маладзечне», ён ужо паспеў многіх скарыць. Маладзечанскія медыкі ратуюць не толькі людскія жыцці.

Як бачна на відэа, мужчына ў ахоўным касцюме дапамог качцы з качанятамі перасекчы ажыўленую праезную частку. Медык заставаўся на дарозе да тых часоў, пакуль апошняя качаня не ускараскалася на бардзюрны камень і не далучылася да сваёй сям'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0