Праз адсутнасць складу злачынства закрытая крымінальная справа ў дачыненні да ЗАТ «Патыё» (уласнік брэнда «Пяты элемент»). Кіраўніцтву кампаніі інкрымінавалі спробу сыходу ад падаткаў.

Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе тэлеграм-канал HARBACEVIČ.

Нагадаем, Следчы камітэт прыйшоў з вобшукам у галоўны офіс «Пятага элемента» у чэрвені 2019 года. 

Чытайце таксама: Сілавікі прыйшлі ў «5 элемент»

Абазнаныя крыніцы адзначаюць, што справа магла быць звязаная са старымі рахункамі бізнэсмена Яўгена Навасялецкага, які загінуў у студзені 2019 года ў аўтааварыі.

Маўляў, Навасялецкі не вельмі прыгожа абышоўся з некаторымі ўплывовымі фінансавымі партнёрамі, а яны пасля яго смерці спрабавалі вярнуць грошы ад блізкіх яму бізнэс-структур.

Адной з такіх кампаній і было «Патыё», падкантрольнае мільянеру Андрэю Балабіну.

Балабін на час разбіральніцтва з'ехаў у эміграцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?