Чарга случакоў, каб пакінуць подпісы за Сьвятлану Ціханоўскую, фота Радыё Свабода.

Чарга случакоў, каб пакінуць подпісы за Сьвятлану Ціханоўскую, фота Радыё Свабода.

Аўтар YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі 25 траўня прыехаў на пікет у Слуцку, дзе зьбіраюць подпісы за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты яго жонкі Сьвятланы, паведамляе Радыё Свабода.

У інтэрвію Свабодзе Ціханоўскі сказаў, што ўражаны актыўнасьцю ў Слуцку. Ён думае, што за іншых кандыдатаў такой актыўнасьці ў Слуцку ня будзе.

У чарзе зборы подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую гучаць воклічы «Жыве Беларусь». Ціханоўскі сказаў, што ня бачыць нічога супраць гэтага лёзунгу.

«Я не лічу лёзунг апазыцыйным. Людзі самі сталі крычаць «Жыве Беларусь», я падхапіў. Я лічу, што гэта наша краіна. Лёзунг, якім бы ён ня быў гэта наш, ён часта гучыць на пратэстах, гучаў раней. Чаму не, не адзін жа «Стоп таракан, но пасаран» павінен гучаць. Ёсьць у нас лёзунгі, і людзі іх ведаюць, асабліва пратэстная аўдыторыя, хто езьдзіў у Менск», — сказаў Ціханоўскі.

Удзельнікі акцыі запусьцілі на балёніках тапак — сымбаль пратэсту ад каманды Ціханоўскага.

Тапак стаў своеасаблівым іранічным сымбалем перадвыбарчай кампаніі Ціханоўскага пад лёзунгам «Стоп таракан, но пасаран», які, паводле самога блогера, нарадзіўся пасьля размовы з жанчынай з Глыбокага, якая на сустрэчы расказала казку пра таракана.

Случанка з тапкам у руцэ сказала, што раней не хадзіла на выбары, але цяпер агітуе галасаваць у апошні дзень выбараў сваіх дзяцей і знаёмых. Жанчына адзначыла, што падчас датэрміновага галасаваньні магчымы фальсыфікацыі, таму яна пойдзе галасаваць у апошні дзень выбараў:

«Я думаю, што мы раней на гэта ўсё плявалі і таму, падраблялі нашыя сьпісы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?