Лукашэнку прадставілі праект указа аб аплаце працы бюджэтнікаў. Гаворка ідзе аб арганізацыях, якія зараблялі на пазабюджэтнай дзейнасці, гэта значыць аказвалі платныя паслугі насельніцтву. Гэта, напрыклад, медыцынскія ўстановы, спартыўныя, а таксама сфера культуры. Праз эпідэміялагічную сітуацыю попыт на паслугі ўпаў. У выніку арганізацыі сутыкнуліся з цяжкасцямі ў выплаце заробкаў, паведамляе СТБ.

Лукашэнка заявіў:

— Гэты вірус і пандэмія паўплывалі на галіны адпаведныя, на эканоміку, у тым ліку і на сферу аказання паслуг. У гэтым выпадку — паслугі, якія аказваюць бюджэтныя арганізацыі. Напрыклад, нейкі спартовы аб'ект аказваў паслугі, за гэта насельніцтва плаціла. У сувязі з каранавірусам насельніцтва менш стала наведваць ці ўвогуле не наведвае гэты спартыўны аб'ект. Паўстала пытанне: а з чаго плаціць зарплату людзям, якія аказвалі гэтыя паслугі? І гэтак далей, гэта я адзін такі прыклад прывёў.

На гэты конт я ўжо выказваўся. Мы яшчэ не ведаем, дзе тое дно і калі яно наступіць. Як будзе развівацца ў свеце — справа не ў Беларусі нават цяпер — сітуацыя эпідэмічная. І калі мы цяпер пачнём аказваць усім, хто можа працаваць, але не працуе ў сілу гэтай сітуацыі, то, не дай бог, гэта працягнецца да зімы — што мы будзем рабіць у кастрычніку?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0