Жыхар сталіцы скраў аўтамабіль маркі Iveco, не справіўся з кіраваннем і пашкодзіў 12 машын, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Пра гэты інцыдэнт праваахоўнікі даведаліся 11 мая, калі паступіла паведамленне аб масавым ДТЗ на вуліцы Лынькова. Там невядомы за рулём Iveco пашкодзіў 12 прыпаркаваных у розных дварах аўто і з'ехаў.

Пазней супрацоўнікі сталічнай міліцыі высветлілі асобу парушальніка. Ім аказаўся 19-гадовы мінчук, які ў ноч з 10 на 11 мая, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ішоў дадому і ўбачыў прыпаркаваны і незачынены аўтамабіль Iveco і вырашыў на ім пракаціцца. Хлопец не справіўся з кіраваннем і стаў вінаватым у аварыі.

Хлопца затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0