Незвычайнае аўто прыцягнула ўвагу чытача «Нашай Нівы» на стаянцы ля гіпермаркета «Карона», што на Каржанеўскага: машына шчыльна абматаная харчовай плёнкай у некалькі столак і расфарбаваная зверху. Мяркуючы па надпісе на капоце, гэта чыйсьці спецыфічны розыгрыш да дня нараджэння.