Кампанія Microsoft выпусціла маштабнае абнаўленне для аперацыйнай сістэмы Windows 10. Новая версія атрымала назву Windows 10 May 2020 Update, паведамляе ria.ru са спасылкай на партал The Verge.

Галоўнымі ў майскім абнаўленні сталі Windows Subsystem for Linux 2 (WSL 2) — другая версія Linux-падсістэмы для Windows з кастомным Linux-ядром — і паляпшэнні, звязаныя з галасавой памочніцай Cortana. Інтэграцыя Linux спрашчае жыццё распрацоўшчыкам і значна павышае прадукцыйнасць падсістэмы ў Windows 10. У наступных апдэйтах кампанія абяцае дадаць падтрымку графічнага інтэрфейсу для дадаткаў і апаратнага паскарэння графікі.

Акрамя таго, для ўсталявання аперацыйнай сістэмы зараз не спатрэбіцца назапашвальнік з вобразам Windows 10 або рэзервовая копія, паколькі загрузіць яе можна будзе з воблака.

Таксама распрацоўшчыкі знізілі нагрузку на дыскі і працэсар пры індэксацыі файлаў і ліквідавалі праблемы з прадукцыйнасцю пошуку.

Усе неабавязковыя абнаўлення сабраныя ў меню «Паглядзець неабавязковыя абнаўленні», якое знаходзіцца ў»Цэнтры абнаўленняў Windows». Карыстальнік сам можа выбраць што менавіта яму трэба яшчэ ўсталяваць для працы.

Акрамя таго, у новай Windows 10 змяшчаецца новы драйвер дысплея, які паляпшае прадукцыйнасць у гульнях.

Windows 10 May 2020 Update можна будзе спампаваць у бліжэйшыя некалькі тыдняў праз «Цэнтр абнаўлення Windows» бясплатна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0