Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У пятніцу ноччу па Гомельшчыне — дажджы, навальніцы, часам моцныя дажджы.

Раніцай і днём дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны, месцамі навальніцы, моцныя дажджы. Ноччу +7..+13°С, максімальная — днём +13..+18°С, па паўднёвым усходзе +19..+23°С. 

У суботу, 30 мая, па краіне пройдуць працяглыя дажджы, днём па паўднёва-ўсходняй палове месцамі моцныя дажджы. Месцамі навальніцы.

Ноччу +8..+15°С, днём +13..+20°С.

У нядзелю, 31 мая, часам дажджы, ноччу месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу +8..+15°С, максімальная — днём +15..+20°С, па поўначы краіны паветра прагрэецца да +22°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0