У Брытаніі можна купіць USB-флэш-накапляльнік коштам 420 даляраў. Яго вытворцы сцвярджаюць, што пры дапамозе «квантавай асцыляцыі» прылада здольна абараніць ад так званага «згубнага ўздзеяння 5G-сетак», піша BBC.
Прадаўцы гэтай магічнай флэшкі, якая называецца 5GBioShield, запэўніваюць, што дастаткова ўторкнуць яе ў камп'ютар або нават проста пакласці побач — і ўвесь дом будзе пад абаронай ад 5G.
Насамрэч прылада з'яўляецца звычайнай флэшкай на 128 мегабайт, якую можна купіць за некалькі даляраў.