Агульная колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам, у свеце да раніцы 30 мая перавысіла 5,927 мільёна чалавек (Сусветная метрыка дае ўжо 6 млн 33 тысячы). Пандэмія ахапіла 188 краін. Пра гэта сведчаць звесткі праекта Універсітэта Джонса Хопкінса, апублікаваныя на сайце.

Прырост за суткі склаў 116,9 тысячы. За ўвесь перыяд пандэміі памерлі 364 933 пацыенты, 2,49 мільёна чалавек паправіліся.

Найбольш пацярпелі ад SARS-CoV-2 ЗША (1,74 мільёна заражаных). На другім радку знаходзіцца Бразілія (465,1 тысячы чалавек), Расія (387,6 ​​тысячы) апынулася на трэцім месцы рэйтынгу.

Больш за ўсё ахвяраў інфекцыі зарэгістравана ў Злучаных Штатах — 102 836 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0