Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская запісала відэазварот з нагоды затрыманні яе мужа ў Гродне.

Інцыдэнт з удзелам чалавека ў міліцэйскай форме Святлана Ціханоўская назвала правакацыяй.

«Я адказна заяўляю, што пікет насіў законны і мірны характар. У сувязі з гэтым, я патрабую неадкладна вызваліць кіраўніка маёй ініцыятыўнай групы, інакш я буду гэта расцэньваць як парушэнне маіх канстытуцыйных правоў і ціск на прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі», — кажа Святлана

Яна заклікала вызваліць яе мужа. У адмоўным выпадку Ціханоўская паабяцала разглядаць затрыманне Сяргея Ціханоўскага як «ціск на прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты» Беларусі. Пра ціск Святлана паабяцала заявіць у ЦВК і МУС.

Правакацыя ў Гродне: АМАП затрымаў Ціханоўскага ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0