Міколу Саляніка затрымалі пад будынкам аблвыканкама раніцай 30 мая. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў сябра БХД Сяргей Верамеенка.

Мікола Салянік раніцай наведаў РАУС Кастрычніцкага раёна, каб атрымаць інфармацыю пра затрыманых падчас пікета Ціханоўскай 29 мая. Яму параілі звярнуцца ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Калі Салянік прыехаў да будынка УУС, побач з ім спыніўся мікрааўтобус. У выніку актывіст быў затрыманы.

Мікола Салянік выступаў з прамовай падчас збору подпісаў учора. Пасля затрымання Сяргея Ціханоўскага ён пайшоў разам з іншымі гарадзенцамі пад будынак міліцыі. Каля 21:30 ён прапанаваў усім прысутным разысціся, каб іхні сход не расцанілі як незаконнае пікетаванне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
14.05.1990 / 23:00
Т. б. заходзіць і нават падыходзіць да будынкаў УУС ужо нельга? Варта было б журналістам звярнуцца да "рахманага" Караева, каб патлумачыў.
4
Каментатар / Адказаць
23.06.2019 / 20:19
Надо подписи собирать перед зданием гродненской милиции!!! Заодно и пикет устроить!!!!
0
Каментатар / Адказаць
06.12.1990 / 22:56
Хто быу сведкам, каго зачапiла гэта валютчыцца Пiшыце заявы у пракуратуры! Гэта лепшае што можна зрабiць. Iдзiце i пiшыце!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру