Раніцай у суботу 39-гадовая Алена Кузьміна прачнулася вядомай. Інтэрнаўты высветлілі, што менавіта яна была той правакатаркай у масцы, якая чаплялася да блогера Сяргея Ціханоўскага. Ён зразумеў, што жанчына мае нейкія нядобрыя мэты і стараўся адысці ад яе.

Галоўная правакатарка — справа

Неўзабаве побач з’явіліся два міліцыянты. «Я задала пытанне чалавеку, ён ад мяне ўцякае», — сказала Алена Кузьміна міліцыянтам. Тыя пацягнулі Ціханоўскага за руку, людзі сталі адштурхоўваць іх ад блогера. Інцыдэнт скончыўся затрыманнем 10 чалавек.

Чытайце таксама. Правакацыя ў Гродне: АМАП затрымаў Ціханоўскага ВІДЭА

А інтэрнаўты кінуліся высвятляць, што ж гэта за жанчына ў джынсавай куртцы і кепцы New Balance, якая ўчыніла правакацыю?

Спачатку пад народны гнеў трапіла жанчына з Віцебска — але выявілася, што яна ні пры чым.

І толькі пасля ўдалося ідэнтыфікаваць Алену Кузьміну. Яна выстаўляла ў свой інстаграм здымкі ў тым жа адзенні, у якім была і ў Гродне. І формы, і рысы твару супадаюць.

Тыя самыя легінсы і худзі з ружовымі матузкамі

Цяпер людзі пішуць у каментарах пад яе здымкамі ўсё, што думаюць пра правакатарку. Пад самым папулярным фота амаль 2000 каментароў! «Ганьба» — самае мірнае і добразычлівае слова ў іх.

Пад гэтым здымкам за ноч і раніцу сабралася 2000 каментароў

Карыстальнікі інтэрнэту выявілі, што жанчына — удзельніца чату «Распусная Беларусь». Знайшлі і старое фота з тэлефонным нумарам Алены, на якім «прыемная дзяўчына пышных форм» прапануе правесці вечар з мужчынам.

У тэлеграм-канале «Нехта» з'явіўся скрыншот перапіскі з акаўнтам, прывязаным да тэлефоннага нумара жанчыны. З яго становіцца зразумела, што дзве гадзіны часу каштуюць 120 умоўных адзінак.

«Браць мінскую прастытутку для настолькі празрыстай пастаноўкі ў іншым горадзе праз некалькі гадзін пасля заяў прэзідэнта — гэта цікавы сімптом атрафіі фантазіі ў харэографаў», — напісаў у сваім тэлеграм-канале палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман.

Жанчына пакуль не адказала на званкі карэспандэнтаў «Нашай Нівы».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру