Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Валерый Цапкала разам з жонкай Веранікай паставілі подпіс за Святлану Ціханоўскую.

«У беларускага народа павінен быць, як на рынку, выбар, каб ён мог абіраць», — сказаў Цапкала, папрасіўшы паставіць подпіс без чаргі, бо едзе на сустрэчу з людзьмі ў Гомель. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

«Мы хочам усе памяняць Беларусь», — сказаў Цапкала і дадаў, што ён за тое, каб на пасадзе прэзідэнта можна было быць максімум два тэрміны. «Які б ты добры ні быў, два тэрміны — і давай, да пабачэння!»

На пытанне, ці не баіцца ён анансавага ўчора Лукашэнкам кампрамату, Цапкала махнуў рукой: «Хай публікуе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0