Кіраўнік БРСМ Дзмітрый Варанюк сёння салідарызаваўся з сенатаркай Марынай Ільіной, якая абурылася пікетам Сяргея Ціханоўскага ў Гродне.

«Не магу прайсці міма дзясятка ботаў, якія спрабуюць ачарніць ўладу і маю калегу з Савета Рэспублікі. Што дзеецца з звар'яцелым электаратам сумніўнага кандыдата?» — напісаў ён.

«Іншых слоў падабраць пра кампанію Ціханоўскага не магу. Калі ён прывозіць на пікеты па 20-50 чалавек і выстройвае іх у чаргу, калі не можа адказаць ні на адно нязручнае пытанне, называючы гэта правакацыяй? Дазваляе сабе абражаць людзей?

Абражаць жанчын наогул, імаверна, у крыві Ціханоўскага і яго «прыхільнікаў». Далёка пойдзеце… не далей за тое месца, дзе зараз сам Сяргей, напэўна. Бо за свае ўчынкі заўсёды давядзецца адказаць.

Марына, Вашы калегі з Вамі. Як і ўся краіна. Прабачым хлопцам іх жудаснае выхаванне», — напісаў Варанюк і абачліва закрыў каменты на сваёй старонцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру