sb.by

Сёння дзяржСМІ актыўна даюць слова дзяржчыноўнікам і праўладным людзям, якія пагалоўна асуджаюць пікет Сяргея Ціханоўскага ў Гродне, што скончыўся затрыманнем блогера і, верагодна, крымінальнай справай.

Апыталі і першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі Аляксея Сокала.

«СМІ маюць рацыю, калі пішуць пра правакацыі. Толькі правакацыя — гэта ўся кампанія Ціханоўскага», — прыводзіць словы Аляксея Сокала sb.by са спасылкай на тэлеграм-канал АТН.

«Абсурдная сама сітуацыя. На відэа жанчына некалькі разоў пытаецца ў блогера пра яго праграму, пасля чаго пачынаецца бойка. Па-першае, што гэта за дзіўны фармат? Збор подпісаў не можа праходзіць у форме мітынгу, агітацыя цяпер забароненая. На відэа жа ён з рупарам, нешта крычыць у мегафон, кажа лозунгі, мае зносіны з натоўпам. Тым не менш, адказаць на простае пытанне ён не змог — ясна, што ніякія выбары яму не патрэбныя», — мяркуе першы сакратар ЦК КПБ.

Правакацыя ў Гродне: АМАП затрымаў Ціханоўскага ВІДЭА

МУС пра затрыманне Ціханоўскага: заведзена крымінальная справа

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру