Пра гэта патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік Парка высокіх тэхналогій Валер Цапкала выказаўся на пікеце ў Гомелі, піша «Радыё Свабода».
«Я на Плошчу заклікаць не буду. Але калі яна з'явіцца — я туды пайду».
На пытанне «Што вы будзеце рабіць, калі да вас на пікеце прычэпіцца якая-небудзь алкагалічка, будзе хапаць вас за рукі?» Цапкала адказаў, паказваючы на сваіх «целаахоўнікаў»: «Я спадзяюся, што яны не дазволяць гэта зрабіць».
«Усё можа быць. Мы ідзём у палітычную кампанію. Гегель казаў, што нельга сарваць ружу з крыжа, не прыняўшы крыж. Нельга ісці да нечага, не апасаючыся нейкіх наступстваў».





