У сацыяльных сетках з'явілася відэа, на якім супрацоўнікі ДАІ спрабуюць затрымаць чалавека. Ён крычаў «Ганьба!», калі яны штрафавалі кіроўцаў, што сігналілі ўдзельнікам акцыі каля мінскай Камароўкі.

Увагу гледачоў прыцягнуў момант, калі малады чалавек, ціха падышоўшы ззаду, штосьці кладзе ў заплечнік мужчыну.

Урэшце чалавека абаранілі іншыя людзі.

Пазней з тэлеграм-каналам звязаўся той самы хлопец «у цывільным» і патлумачыў, што проста паклаў актывісту ў заплечнік яго трымальнік для ровара, які выпаў падчас тузаніны з даішнікамі.

Як паведамілі праваабаронцы, актывіста завуць Яўген Гормаш і пазней яго ўсё-такі затрымалі ў дварах супрацоўнікі ў цывільным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0