Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 1 чэрвеня ў свеце зарэгістраваныя 6 263 911 выпадкаў каранавіруса, памерлі 373 899 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 1 873 170 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 106 195 чалавек, з іх 638 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 514,8 тысячы выпадкаў каранавіруса, 480 чалавек памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 405,8 тысячы чалавек, 138 памерлі ўчора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля ЗША і Бразіліі ў Мексіцы (364), Індыі (223) і Канадзе (222).

31 мая ў свеце зафіксавана 108 767 новых выпадкаў каранавіруса. 

За 31 мая зафіксавана 3 191 смерць ад каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0