1 чэрвеня на тэлеграм-канале «Краіна для жыцця» быў апублікаваны адкрыты ліст прэтэндэнта ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Ліст прысвечаны затрыманю ў Гродне Сяргея Ціханоўскага і іншых членаў яе ініцыятыўнай групы.

Чытайце таксама: 

Правакацыя ў Гродне: АМАП затрымаў Ціханоўскага ВІДЭА

МУС пра затрыманне Ціханоўскага: заведзена крымінальная справа

«Прыемная дзяўчына пышных форм». Ідэнтыфікавалі правакатарку з сустрэчы з Ціханоўскім

«Гэтую правакацыю і наступнае незаконнае затрыманне і пачатак крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка маёй ініцыятыўнай групы я расцэньваю як грубую спробу зацікаўленых асоб перашкаджаць ажыццяўленню мной выбарчых правоў, — піша Ціханоўская. 

Акрамя таго, аб гэтым інцыдэнце тэлеканал «Беларусь-1» прадэманстраваў … зневажальны для майго гонару і годнасці відэасюжэт пад назвай «Бойка на плошчы ў Гродне. Зборшчык подпісаў і некаторыя яго прыхільнікі затрыманыя. Панарама». Сюжэт змяшчае хлусню і відавочнае скажэнне фактаў з-за наўмысна прэтэнцыёзнай падачы інфармацыі і нарэзкі з сегментаў відэа». 

Ціханоўская чакае, што МУС выканае свае абавязацельствы і «забяспечыць на законных пікетах бяспеку і абароніць членаў ініцыятыўнай групы і выбаршчыкаў ад правакацый», а таксама спыніць крымінальны пераслед Сяргея Ціханоўскага і высветліць асобы жанчын, якія зладзілі правакацыю супраць яго, і прыцягне да адказнасці.

Ад тэлеканала «Беларусь-1» Ціханоўская чакае «абвяржэння не адпаведнай рэчаіснасці інфармацыі», агучанай у сюжэце пра затрыманне Ціханоўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0