Douglas Healey, NY Post

Douglas Healey, NY Post

Дачка мэра Нью-Ёрка Біла дэ Блазіа 25-гадовая Чыара была затрыманая паліцыяй падчас пратэстных акцый, якія працягваюцца ў ЗША ўжо амаль тыдзень пасля смерці афраамерыканца Джорджа Флойда. Пра гэта паведамляе тэлеканал NY1 са спасылкай на крыніцы, а таксама New York Post.

Дзяўчыну затрымалі ў нядзелю ўвечары на скрыжаванні Брадвея і 12-й вуліцы. Паліцыя запатрабавала, каб натоўп дэманстрантаў ачысціў дарогу, аднак тыя не падпарадкаваліся. У выніку дачка дэ Блазіа і яшчэ каля сотні чалавек былі затрыманыя.

Чыару дэ Блазіа абвінавацілі ў парушэнні грамадскага парадку пасля чаго адпусцілі.

Беспарадкі ў Нью-Ёрку пачаліся ад стадыёна «Барклайс-цэнтр» у Брукліне і паступова ахапілі іншыя раёны. У Брукліне прайшлі сутыкненні пратэстоцаў і паліцыі. Дэманстранты спалілі некалькі машын паліцыі, рабавалі крамы. З-за акцый улады на некаторы час закрывалі Манхэтэнскі мост.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0