flickr.com

flickr.com

З 15 чэрвеня Грэцыя адновіць міжнародныя пералёты і пачне прымаць турыстаў з 29 краін свету, піша Delfi.

Наведаць Грэцыю змогуць турысты з Албаніі, Аўстраліі, Аўстрыі, Паўночнай Македоніі, Балгарыі, Германіі, Даніі, Швейцарыі, Эстоніі, Японіі, Ізраіля, Кітая, Харватыі, Кіпра, Латвіі, Лівана, Літвы, Мальты, Чарнагорыі, Новай Зеландыі, Нарвегіі, Паўднёвай Карэі, Венгрыі, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Чэхіі і Фінляндыі.

Паведамляецца, што турыстаў з гэтых краін могуць выбарачна праверыць на каранавірус у аэрапорце прыбыцця.

У гэты спіс краін будуць уносіцца змены па меры развіцця эпідэміялагічнай сітуацыі ў той ці іншай краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0