Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам, перадае БЕЛТА.

«Мы ведаем, адкуль вятры дзьмуць на нашу беларускую зямлю. На жаль, не з таго боку, адкуль хацелася б. Але мы гатовыя да любых вятроў. Тым больш, вывучаючы ў свой час гісторыю нашай дзяржавы, савецкую гісторыю (ды і вы таксама ведаеце, што на Беларусь вятры заўсёды дзьмулі з розных бакоў).

Адметнай асаблівасцю сённяшняга этапу з'яўляецца тое, што ўсё ж такі мы навучыліся змагацца з гэтымі вятрамі і ўраганамі. Тады мы змагацца не ўмелі. Таму і не мелі суверэннай і незалежнай дзяржавы», — сказаў кіраўнік Беларусі.

«Заўсёды нас дзялілі на часткі, далучалі кавалкамі то да адной зямлі, то да іншай. Вы ведаеце, што да мінулай вайны мы практычна былі падзеленыя. Таму сёння гэтага дапусціць нельга», — дадаў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0