Украіна з 1 чэрвеня перайшла да новага этапу змякчэння каранціну, уведзенага з-за пандэміі каранавіруса. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр краіны Дзяніс Шмыгаль, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«На працягу апошніх двух тыдняў мы назіраем прыкладна аднолькавую колькасць новых хворых і здаровых па краіне», — растлумачыў Шмыгаль.

Паводле яго слоў, эпідэмічная сітуацыя ў большасці рэгіёнаў дазваляе адкрыць фітнэс-цэнтры і навучальныя ўстановы, а таксама аднавіць аўтамабільнае злучэнне паміж абласцямі і чыгуначныя перавозкі.

Рашэнне аб зняцці тых ці іншых абмежаванняў у рэгіёнах будуць прымаць спецыяльныя камісіі.

Паводле апошніх звестак, ва Украіне зарэгістраваныя 24 012 лабараторна пацверджаных выпадкаў COVID-19, у тым ліку 718 смяротных. Ачунялі 9690 пацыентаў. За суткі выяўлены 340 новых выпадкаў заражэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0